Співає Віктар Шалкевіч. Йа лежаль під столом з півгодини. Патріотичне танго, халєра ясна)
ближче милуватись тут
Патрыятычнае танга “Цнота”
У каяковым клюбе сёньня ўвечар будуць танцы...
У клюб ня ходзяць мужыкі і абарванцы.
Там грае музыка прыемна, мілагучна.
Сюды аднойчы завітаў сам пан паручнік.
Рукою шчодраю аркестры даў два злотых
І папрасіў, каб зайгралі танго “CNOTA”.
Арліным позіркам разгледзеўся наўкол
І да Агнежкі цьвёрдым крокам падыйшоў.
Ach cnota, moje srebro i zloto
Mam przy sobie twoj ciezar, twoj glaz,
Ale milosc to zdarza sie raz!
На Сенным рынку, на вуліцы Баніфратраў
Агнежку ведалі даўно і аж занадта.
Агнежка хоць і маладая — год ужо зь пяць
Як пачала зусім няблага зарабляць.
Аркестра танга “CNOTA” задушэўна грае,
А пры сьцяне ціхутка хлопцы размаўляюць.
Яўген і Ярак, Лёнік, Зьміцер і Антось —
Усе чакаюць: Chyba dalej bedzie cos!
Ach cnota, moje srebro i zloto
Mam przy sobie twoj ciezar, twoj glaz,
Ale milosc to zdarza sie raz!
Скончыўшы танго, пара нашых закаханых
Пайшла шукаць куточак ціхі, утульны, цьмяны.
І толькі селі на траву пад нейкім плотам,
Як ён пачуў: Najpierwsz pieniadze!
Milosc — potem!
Паручнік цяжка ўздыхнуў, заплюшчыў вочы:
Nieszczescie, ach! Bo tych pieniedzy ani grosza!
Але намеры ён яе разьбіў ушчэнт,
У ход прывёўшы найважчэйшы аргумэнт:
Ach, cnota! Nasza wspolna tesknota!
Pani — Polka? A ja tez Polak!
To czy nie da mi pani za tak?
У гэтую ноч раптоўна так і нечакана
Агнежка сталася ахвяраю падману.
Апроч таго, што злоўжываўся арганізм,
Дык быў зьняважаны яе патрыятызм.
Паручнік той меў на імя Мэнахэм Вольфсан,
Паручнік быў, на жаль,
жыдом і камсамольцам,
Лічыўся лепшым ён агентам ГПУ
І неўзабаве зьбег з Гародні ў Маскву...
Па шкодзе будзь мандрэйшаю, цнота!
Памятай: хоць ён жыд, хоць паляк —
Не давайся ніколі за так!!!