У каяковым клюбе сёньня ўвечар будуць танцы... У клюб ня ходзяць мужыкі і абарванцы. Там грае музыка прыемна, мілагучна. Сюды аднойчы завітаў сам пан паручнік. Рукою шчодраю аркестры даў два злотых І папрасіў, каб зайгралі танго “CNOTA”. Арліным позіркам разгледзеўся наўкол І да Агнежкі цьвёрдым крокам падыйшоў.
Ach cnota, moje srebro i zloto Mam przy sobie twoj ciezar, twoj glaz, Ale milosc to zdarza sie raz!
На Сенным рынку, на вуліцы Баніфратраў Агнежку ведалі даўно і аж занадта. Агнежка хоць і маладая — год ужо зь пяць Як пачала зусім няблага зарабляць. Аркестра танга “CNOTA” задушэўна грае, А пры сьцяне ціхутка хлопцы размаўляюць. Яўген і Ярак, Лёнік, Зьміцер і Антось — Усе чакаюць: Chyba dalej bedzie cos!
Ach cnota, moje srebro i zloto Mam przy sobie twoj ciezar, twoj glaz, Ale milosc to zdarza sie raz!
Скончыўшы танго, пара нашых закаханых Пайшла шукаць куточак ціхі, утульны, цьмяны. І толькі селі на траву пад нейкім плотам, Як ён пачуў: Najpierwsz pieniadze! Milosc — potem! Паручнік цяжка ўздыхнуў, заплюшчыў вочы: Nieszczescie, ach! Bo tych pieniedzy ani grosza! Але намеры ён яе разьбіў ушчэнт, У ход прывёўшы найважчэйшы аргумэнт:
Ach, cnota! Nasza wspolna tesknota! Pani — Polka? A ja tez Polak! To czy nie da mi pani za tak?
У гэтую ноч раптоўна так і нечакана Агнежка сталася ахвяраю падману. Апроч таго, што злоўжываўся арганізм, Дык быў зьняважаны яе патрыятызм. Паручнік той меў на імя Мэнахэм Вольфсан, Паручнік быў, на жаль, жыдом і камсамольцам, Лічыўся лепшым ён агентам ГПУ І неўзабаве зьбег з Гародні ў Маскву...
Па шкодзе будзь мандрэйшаю, цнота! Памятай: хоць ён жыд, хоць паляк — Не давайся ніколі за так!!!
вот прям счас не могу не поделиться прксрснм!
Cкачать Путін - хуйло Путин - хуйло бесплатно на pleer.com